Мінэканамразвіцця РФ чакае скарачэння пенсій у рэальным выражэнні, вынікае з унесенага ва ўрад макрапрагнозу. У базавым сцэнары, на аснове якога рыхтуецца бюджэт, пенсіі зніжаюцца на 0,7% у 2018 г. і па 0,6% у 2019-2020 гг., паведамляюць vedomosti.ru.

Прычына падзення пенсій — адмова ад іх індэксацыі працуючым пенсіянерам (іх у Расіі каля 10 млн, паводле даных Расстата), тлумачаць чыноўнікі, а ў 2018 годзе адаб'ецца і інфляцыя — паводле прагнозу, яна будзе вышэй, чым сёлета, а пенсіі індэксуюцца на велічыню леташняй інфляцыі (4% супраць 3,7%). Пакінуць працуючых пенсіянераў без індэксацыі пенсій урад вырашыў у 2016 годзе, паабяцаўшы кампенсаваць упушчанае, калі пенсіянер спыніць працаваць. У маі 2017 года прэм'ер Мядзведзеў даручыў прапрацаваць магчымасць вярнуцца да індэксацыі. Пакуль праект бюджэту 2018-2020 гг. яе не прадугледжвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0