Фота: belta.by
Беларуская дэлегацыя апынулася ў кур'ёзнай сітуацыі на перамовах з міністрам замежных спраў Індыі Сушмой Свараджа.
«Мне сапраўды прыемна быць у гэтай цудоўнай краіне. Я шчыра лічу, што Індыя — вельмі перспектыўная краіна, якая ўжо ў найбліжэйшай будучыні, у наш з вамі час, будзе вызначаць і будучыню нашай планеты, — цытуе belta.by кіраўніка краіны. — Хацелася б, каб міністэрства замежных спраў Індыі і Беларусі сталі сапраўднымі маторамі развіцця, надання дынамікі нашым адносінам».
Аднак увагу прыцягвае фотафакт: на сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком МЗС Індыі беларусы сядзяць з нататнікамі, а індусы — са смартфонамі.
Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў у лістападзе мінулага года Лукашэнка заявіў, што з гэтага часу Беларусь «будзе багацець на гаджэтах, айфонах і плафонах».





