17 верасня на «Арт Сядзібе» — супольнае выкананне легендарнага «Народнага альбома». Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Дваццаць гадоў таму нарадзіўся «Народны альбом» — культавы музычны праект, прысвечаны жыццю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд. Аднак у пэўным сэнсе гэтыя дваццаць сем песень апісваюць жыццё любога беларуса ў любы час, поўнае драмы, весялосці і вар’яцтва. Многія з іх сталі сапраўды народнымі, усе яны застаюцца актуальнымі. Каб разам адсвяткаваць юбілей гэтага неўміручага твора, запрашаем супольна выканаць «Народны альбом»!

Бярыце з сабою музычныя інструменты (калі маеце), спеўны настрой і прыходзьце!
Заспявайма разам!

Важная рэмарка: калі зберацеся прыйсці, пажадана запісацца ў суполцы, каб арганізатары змаглі разлічыць месцы ў памяшканні.

Месца: прастора «Арт Сядзібы» (Мінск, пр-т Машэрава, 18)
Час: 17 верасня, 19.00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0