Аўтакалона актывістаў прарасійскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) праехала ўвечары 18 верасня праз цэнтр Мінска.
Калона з сямі аўтамабіляў, аздобленых партыйнай сімволікай і сцягамі, георгіеўскімі стужкамі і выявамі прэзідэнта Расіі, без перашкод праехала праз увесь горад.
Сёлета ў сакавіку, у «дзень уз'яднання Крыма з Расіяй», арганізацыя абвясціла «Усерасійскі гуманітарны аўтапрабег «Вялікая Расія», мэта якога — збор гуманітарнай дапамогі жыхарам акупаваных Расіяй Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з наведваннем «святых месцаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы нашага рускага/савецкага/расійскага народу па адстойванні сувэрэнітэту Айчыны».
На сайце арганізацыі адзначаецца неабходнасць узгаднення руху аўтапрабегу «Вялікая Расія» з мясцовымі ўладамі, а таксама наяўнасць мясцовага суправаджэньня. Пры гэтым, у сьпісе пунктаў акцыі Менск не прысутнічаў, а самі ўдзельнікі прызналіся, што прыехалі ў Беларусь інкогніта. Нараніцу яны плануюць правядзенне набажэнства ў «адным з населеных пунктаў пад Мінскам».





