Кампанія сцвярджае, што ў адпаведнасці з Артыкулам 1 Канвенцыі Монтэвідэа 1993 года аб правах і абавязках дзяржаваў, краіна павінна мець магчымасць вызначаць тэрыторыю, фарміраваць урад, узаемадзейнічаць з іншымі дзяржавамі і мець пастаяннае насельніцтва. У Вялікай ціхаакіянскай смеццевай кучы ёсць межы (або нешта накшталт гэтага), і таму лёгка стварыць урад і ўстановы для ўзаемадзеяння з іншымі краінамі.

Разам з былым віцэ-прэзідэнтам ЗША Альбертам Горам, які стаў першым грамадзянінам «краіны», больш за 100 000 чалавек падпісалі хадайніцтва аб прадастаўленні грамадзянства і ў пачатку верасня падалі заяўку на тое, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прызнала Смеццевыя Астравы ў якасці 196-й краіны свету.

Праект з'яўляецца стварэннем прафесіяналаў рэкламнай індустрыі Майкла Х'юза і Далатанда Алмейда. Дызайнер Марыё Керкстра дапамог стварыць сцяг, пашпарт, валюту (з назваю debris, або «дэбры», даслоўна з англ. — «смецце»), і маркі.

«Калі вы лічыце, што ўсё гэта смешна, — адзначае LadBible, — тады, калі ласка, падумайце хаця б пра тое, што існуе тэрыторыя, у сукупнасці роўная памерам Францыі, якая цалкам складаецца з адходаў пластыка ў моры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?