Сярэдняя заработная плата ў кампаніях, у якіх працаўладкаваны не менш за 10 чалавек, у жніўні склала 4923 злотых без выліку падаткаў (каля 1060 еўра), то бок на рукі работнік атрымлівае каля 3200 злотых (каля 750 еўра). Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Такія даныя кажуць аб значным росце сярэдняй зарплаты за год. Акрамя таго, тэмпы росту заработнай платы ў тры разы вышэйшыя за сярэдні рост цэн у краіне, піша Радыё Польшча.

У той жа час, трэці месяц запар узровень заробкаў у Польшчы патроху падае. Сярэдняе ўзнагароджанне ў прадпрымальніцкім сектары ў ліпені складала 4502 злотых, а ў чэрвені — 4508 злотых. Нягледзячы на гэта, работнікам няма на што скардзіцца, бо за апошнія 12 месяцаў сярэдні прырост заробкаў склаў 280 злотых (амаль 66 еўра), то бок 6,6%.

Варта адзначыць, што заработная плата ў Польшчы расце больш чым у тры разы хутчэй за цэны на прадукты і паслугі. Такім чынам, пакупніцкая здольнасць палякаў павялічваецца.

Сярэдні тэмп росту цэн ацэньваецца ў 1,8%, хоць, вядома, для розных груп тавараў гэтыя прапорцыі адрозніваюцца. Цэны на харчовыя тавары і безалкагольныя напоі за год павялічыліся на 4,3%. У той жа час, кошт адзення за год у Польшчы знізіўся прыкладна на 5,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0