Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №337, якія дазваляе весці дробны бізнэс без рэгістрацыі індывідуальным прадпрымальнікам, але з умовай сплаты адзінага падатку.
У «дазвольны спіс» увайшлі:
- рэалізацыя самастойна прыгатаваных кулінарных вырабаў,
- прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб,
- рамонт мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыў адзення, настройка музычных інструментаў, распілоўка дроваў, пагрузка грузаў, муроўка печаў і комінаў,
- выкананне аддзелачных работ,
- распрацоўка вэб-сайтаў,
- абслугоўванне камп'ютарнага абсталявання
- дызайн памяшкання, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку,
- цырульніцкія і касметычныя паслугі.
У пераліку легалізаваныя віды эканамічнай дзейнасці, якія сёння фактычна ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі ў дамашніх умовах.
Палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання — з 19 кастрычніка.





