Змены ў выбары рэктараў, большая аўтаномія ўніверсітэтаў, магчымасць увядзення ўступных іспытаў або падаўжэння завочнага навучання на адзін семестр з'яўляюцца толькі некаторымі прапановамі па рэформе вышэйшай адукацыі ў Польшчы. Законапраект прадстаўнікоў ВНУ з усёй Польшчы прэзентаваў падчас з'езда ў Кракаве віцэ-прэм'ер-міністр Яраслаў Говін, паведамляе Радыё Польшча.

Міністр навукі выказаў надзею, што найлепшыя польскія універсітэты адновяць уступныя іспыты на прэстыжных кірунках.

«Адбор студэнтаў тут павінен праходзіць больш старанна. На нашу думку, у працэсе набору таксама павінны прымацца пад увагу вынікі выпускных школьных экзаменаў», — сказаў ён.

Па словах міністра, змяненні таксама закрануць прыватныя ВНУ. Згодна з прапановамі, сярод іншага, студэнты такіх універсітэтаў змогуць кампенсаваць памер падаткаабкладання.

Каля 7 тысяч прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці былі ўцягнутыя ў падрыхтоўку рэформы. Законапраект будзе абмяркоўвацца да снежня. Згодна з планамі Яраслава Говіна, рэформа павінна ўступіць у сілу з наступнага навучальнага года, гэта значыць з кастрычніка 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0