Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Парыжскае пагадненне па клімаце не можа быць перагледжанае. Пра гэта ён сказаў у сваім першым выступе на Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляе France Info.
«Парыжскае пагадненне не будзе перагледжанае… мы не зробім крокаў назад», — адзначыў французскі лідар.
Макрон падкрэсліў, што «дзверы ў Парыжскае пагадненне па клімаце будуць заўсёды адкрытыя для Злучаных Штатаў, але мы працягнем яго рэалізоўваць».
У пачатку чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Злучаныя Штаты выходзяць з Парыжскага пагаднення па клімаце.