У Гродне закрываецца першая ў Беларусі студыя для аматараў БДСМ-гульняў, адкрытая сёлета ў чэрвені. Як піша Еўрарадыё са спасылкай на newgrodno.by, студыя перабярэцца ў іншы горад. Як варыянт для пераезду спярша разглядаўся Брэст, але потым было вырашана спыніцца на Мінску. 

newgrodno.by

newgrodno.by

Прадпрымальнік Уладзімір, які адчыніў студыю не хавае разгубленасці: «Нібыта вывучылі рынак падобных паслуг за мяжой, прааналізавалі водгукі сямейных пар, большасць з якіх былі станоўчымі і сужэнцы заставаліся больш чым задаволенымі. Але нашыя чаканні не спраўдзіліся, не знайшлося так шмат жадаючых неяк разнастаіць руціну і паспрабаваць нешта новае».

Па яго словах, гродзенцы цікавіліся навінкай, але вельмі асцярожна: ахвочых паспрабаваць сябе ў ролевых гульнях у панаванне і падпарадкаванне апынулася зусім няшмат. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0