Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі 7 кніг:

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы

Валер Гапееў. Ноч цмока

Адам Глобус. Зваротная перспектыва

Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік

Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка

Людміла Рублеўская. Дагератып

Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0