Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў 15-ы раз з 25 верасня па 1 кастрычніка, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні можна будзе ў 80 кафэ і рэстаранах сталіцы. Усе яны розныя па тыпе і фармаце, аднак іх аб'ядноўвае ідэя папулярызацыі нацыянальнай кухні і развіцця культуры харчавання. Галоўным адрозненнем юбілейнага Тыдня беларускай кухні стане колькасць страў. Іх будзе 6 — самыя папулярныя, якія карысталіся максімальным попытам у гасцей за час правядзення ўсіх папярэдніх тыдняў нацыянальнай кухні.

Пакаштаваць мінчукам і гасцям сталіцы прапануюць:

  • курыны рулет з маласольнымі агуркамі: 100/100/30/6 — 4 руб. 50 кап.;
  • гарбузовы суп з курыцай і грэнкамі: 300/30/15/1 — 3 руб. 50 кап.;
  • пячыста з падліўкай і печанай гароднінай:150/220/60/40/1 — 9 руб. 50 кап.;
  • смажаніна па-вясковаму з блінамі: 200/150/30/1 — 8 руб. 50 кап.;
  • хрушчы тварожныя з мёдам: 200/5/30 — 3 руб. 50 кап.;
  • морс журавінавы: 200 мл — 1 рубель.

Усе стравы будуць гатавацца па адзінай рэцэптуры і прадавацца па аднолькавых цэнах. Спіс устаноў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0