Фота затрымання з'явіліся ў твітары.

Затрыманы некалькі хлопцаў, якія граюць у мінскім гурце пад назвай «Бульбінгем». Музыкаў затрымаў АМАП пасля выступу пад мастом на Нямізе.

У пастарунак паехалі музыкі Мікалай Дземідовіч, Мікалай Алушта, Аляксей Зачараў.

Па непацверджанай інфармацыі, хлопцы знаходзяцца ў Цэнтральным РАУСе.

«Гурт нярэдка грае ў пераходах ці проста на вуліцы. Звычайныя выступы — часам збіраюць грошы, але гэта не акцыя, нічога такога», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін з удзельнікаў гурта. Хлопец прымае ўдзел у канцэртных выступах, на вуліцы ён не грае.

Па словах музыкі, затрыманым хлопцам каля 30 гадоў. Яны ўраджэнцы розных гарадоў (Салігорск, Нясвіж), сваякоў у Мінску не маюць. За што затрымалі музыкаў і дзе яны цяпер, сам хлопец не ведае.

Можа быць, амапаўцам не спадабаўся рэпертуар гурта?

«Сколько в округе воров, хулиганов, сколько людей обчищают карманы, но ты выбираешь меня, милиция!» — спявае ў адной з песень гурт.

Міліцыя пакуль не пракаментавала сітуацыю.

Праз некалькі гадзін хлопцаў адпусцілі. Кажуць, што пратакол не складалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?