21 верасня меўся скончыцца тэрмін следства па рэзананснай «Справе патрыётаў» — яго працягвалі на паўгода.

Пасля гэтай даты мелася стаць вядомым, ці будзе справа закрыта.

Але, як сказаў «Нашай Ніве» начальнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, расследаванне пра гэтай справе не скончана і працягваецца.

Фігурантаў справы яшчэ не азнаёмілі з пастановай аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання.

Нагадаем, што нядаўна следчую групу па «Справе патрыётаў» замянілі: два былыя кіраўнікі групы звольніліся з органаў, таксама ліцэнзіі пазбаўлена вядомы адвакат Ганна Бахціна, якая абараняла Міраслава Лазоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?