Сёння ў мінскім Prime Hall праходзіць першы за сем гадоў дазволены канцэрт Лявона Вольскага. На выступ сабралася каля 1600 чалавек. У першым аддзяленні Вольскі выканаў дзве новыя песні: «Ты помніш» на словы Юлія Таўбіна і «Чалавек, цяжарны Богам» Анатоля Сыса.

Пасля перапынку на танцполе з'явіліся першыя нацыянальныя сцягі. А пасля песні «А хто там ідзе?» выбухнула скандаванне «Жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?