У Данецку здзейснены замах на міністра даходаў і збораў т. зв. «НР Аляксандра Цімафеева, паведамляе «Дождь».

dnr-online.ru

«Было два выбухі, здзейснены замах на міністра даходаў і збораў ДНР Цімафеева. Ён у крытычным стане», — распавяла РІАН крыніца ў сілавых структурах.

На афіцыйным сайце ДНР гэтая інфармацыя пацвярджаецца. Раней «Інтэрфакс» паведаміў, што ў цэнтры Данецка ў раёне праспекта Міра адбыліся два выбухі. Паводле папярэдніх даных, у выніку выбухаў пацярпелі 8 чалавек. На месцы працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У прэс-службе міністэрства даходаў і збораў распавялі ДАН, што выбухнула машына міністра. Невядома, дзе была закладзеная выбухная прылада. «З міністрам толькі што размаўляла, ён жывы, здаровы», — распавяла прадстаўніца прэс-службы ведамства.

Аляксандр Цімафееў мае пазыўны «Ташкент», бо ён вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы. З 1996 года жыве ў Данецку. З моманту пачатку вайны на ўсходзе Украіны ён прымаў удзел у баях на баку сепаратыстаў, у прыватнасці, у Данецкім аэрапорце.

У лістападзе 2014 года Цімафеева абралі дэпутатам Народнага Савета ДНР ад фракцыі Данецкая Рэспубліка. Тады ж ён стаў міністрам даходаў і збораў «ДНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0