Прадстаўнікі камуністычных партый з усёй постсавецкай прасторы сабраліся сёння ў Мінску для ўдзелу ў III Пленуме Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, перадае БЕЛТА.

На пленуме ў Менску ўдзельнікі абмяркоўваюць святочныя мерапрыемствы да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, абменьваюцца думкамі, як у сучасных рэаліях выбудоўваць і пазіцыянаваць партыю, у тым ліку і на міждзяржаўным узроўні. Акрамя таго, камуністы постсавецкіх краін выказваюць свае прапановы па праграме партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0