У матчы 23-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ разграміў у суботу на сваім полі «Слуцк» з лікам 6:0.

Хет-трык у Гардзейчука, забівалі таксама Іваніч, Стасевіч і Сігневіч.

Мінскае «Дынама» ў пятніцу ў гасцях прайграла брэсцкім аднаклубнікам (0:1) і цяпер адставанне БАТЭ ад мінчукоў складае адзін пункт. 

«Шахцёр» сёння разграміў «Іслач» 4:0 і выйшаў на першае месца.

Шахцёр — 53, Дынама Мінск — 52, БАТЭ — 51, Слуцк — 37…

У наступным туры каманды згуляюць паміж сабой у Мінску, а 28 верасня БАТЭ прымае ў Лізе Еўропы «Арсенал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0