Дэманстранты разбілі паліцэйскую машыну каля будынку аднаго з каталонскіх міністэрстваў. Фота ЭФЭ.
Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі можа перарасці ў сілавое процістаянне. Мадрыд перакінуў у Барселону практычна ўсе наяўныя сілы паліцыі. Заяўлена таксама пра перападпарадкаванне каталонскай паліцыі наўпрост цэнтральнаму ўраду.
У той жа час старшыня Жэнэралітэта (урада) Каталоніі заявіў, што каталонскі спецназ будзе выконваць загады Барселоны.
Студэнты Барселонскага ўніверсітэта распачалі акупацыйны страйк у падтрымку рэферэндуму. Вось відэа:
Рэферэндум прызначаны на 1 кастрычніка. Цэнтральныя ўлады Іспаніі спрабуюць яго сарваць.





