Скульптура «Вялікая істота» з'явілася на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску тры тыдні таму. За гэты час яе паспелі зламаць, мадэрнізаваць і зноў зламаць.

«Спрэчнаму твору мастацтва на Кастрычніцкай зноў адарвалі галіна-руку», — паведаміла Tut.by Ганна. Яна ж і даслала фатаграфію скупльтуры.

А вось так скульптура выглядала 20 верасня, пасля таго як яе аўтар Базыль Стахіевіч аднавіў адламаныя канцавіны кампазіцыі.

Скульптуру «Вялікая істота» зрабіў 35-гадовы мастак з Маладзечна Bazinаto (Базыль Стахіевіч). Яна з'явілася на вуліцы Кастрычніцкай пасля закрыцця фестывалю Vulica Brasil ў пачатку верасня, але неўзабаве скульптуры адарвалі канцавіны. Скульптура выклікала неадназначную рэакцыю ў мінчукоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0