За правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці аўтаноміі ад Ірака прагаласаваў 15 верасня парламент іракскага Курдыстана. Плебісцыт выклікаў рэзкую крытыку ўладаў у Багдадзе, супраць выступаюць таксама Іран і Турцыя, што баяцца сепаратысцкіх тэндэнцый курдскай меншасці ў сваіх краінах.

ЗША неаднаразова звярталіся да лідараў іракскіх курдаў з просьбай адмяніць рэферэндум. У амерыканскім замежнапалітычным ведамстве мяркуюць, што плебісцыт адцягне «ад больш надзённых пытанняў», уключаючы барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Што праўда, нават калі большасць удзельнікаў рэферэндуму дадуць станоўчы адказ, гэта не азначае аўтаматычна, што курды абвесцяць аб стварэнні ўласнай дзяржавы. Перш за ўсё, яны спадзяюцца атрымаць больш падтрымкі на перамовах аб самавызначэнні з уладамі Ірака. Урад у Багдадзе катэгарычна адхіляе як аддзяленне курдскай аўтаноміі, так і рэферэндум на гэту тэму.

Лідар іракскіх курдаў Барзані ў 2014 годзе ўжо спрабаваў правесці рэферэндум аб незалежнасці Курдыстана.

***

Тэрыторыя іракскага Курдыстана складае 40 тыс. кв. кіламетраў, а насельніцтва ў 2013 года было роўнае 5,5 млн чалавек. Іракскі Курдыстан мяжуе з Іранам, Турцыяй і Сірыяй. У Турцыі пражывае, паводле розных ацэнак, ад 13 да 18 мільёнаў курдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0