Па дадзеных экзітполаў, на рэферэндуме ў Швейцарыі грамадзяне краіны адхілілі праект першай за апошнія 20 гадоў пенсійнай рэформы, паведамляе Dw.de.

Пра гэта пасля закрыцця выбарчых участкаў у нядзелю, 24 верасня, паведаміў швейцарскі тэлеканал SRF. У сваю чаргу агенцтва AFP са спасылкай на экзітполы паведамляе, што супраць пенсійнай рэформы прагаласавалі 53% выбаршчыкаў.

Згодна з інфармацыяй тэлеканала, некалькі кантонаў ужо падалі дадзеныя па апрацаваных бюлетэнях. Ва ўсіх з іх, за выключэннем паўкантона Базэль-Штат, выбаршчыкі прагаласавалі супраць рэформы.

Папраўкі да выбарчага заканадаўства былі ўхвалены парламентам з мінімальнай перавагай галасоў яшчэ вясной. Яны прадугледжваюць павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын з 64 да 65 гадоў. Акрамя таго, планавалася павышэнне пенсійных узносаў з заробку і збораў ад ПДК. Пры гэтым стаўка ПДК павінна ўзрасці з 8,0 да 8,3 працэнта.

Кансерватыўная Швейцарская народная партыя (SVP), якая валодае большасцю ў Нацыянальным савеце, выступае супраць рэформы, лічачы яе занадта дарагім праектам «левых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0