Жаночая зборная Беларусі перамагла каманду Грузіі ў трэцім матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы - 3:0 і выйшла ў плэй-оф.
У першым матчы беларускі вырвалі перамогу ў харватак 3:2, а ўчора саступілі Італіі.
Саперніцамі калектыву Пятра Хілько ў плэй-оф раўндзе стануць альбо чэшскія, альбо галандскія валейбалісткі.
Чэмпіянат Еўропы па валейболе праходзіць у Грузіі і Азербайджане. Матчы плей-оф і фінал пройдзе ў Баку





