У Белавежскай пушчы 9-ы дзень працягваюцца пошукі Максіма Мархалюка, які прапаў у суботу, 16 верасня
Увечары ў нядзелю Tut.by датэлефанаваўся да камандзіра пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргея Коўгана, каб даведацца, што прынёс 9-ы дзень пошукаў.
— Нічога. На жаль, ніякіх новых слядоў Максіма ў выходныя не знойдзена. Квадрат пошукаў пашыраны, каля 300-400 чалавек да гэтага часу (па стане на 18.00) знаходзяцца ў лесе. Астатнія валанцёры паволі згортваюцца і ў большасці раз'язджаюцца па дамах — заўтра будні дзень, людзям на працу. Учора і сёння людзей карміла палявая кухня Міністэрства абароны, дзякуй ім за гэта, - кажа Сяргей.
Гэтай ноччу над пушчай, як і раней, будуць працаваць беспілотнікі і верталёты МНС з цеплавізарамі — людзей у лес у мэтах іх уласнай бяспекі не пусцяць.
- Некаторыя валанцёры застаюцца тут для працягу пошукаў заўтра, магчыма, прыбудуць новыя. Заўтра, у панядзелак 25 верасня, збор добраахвотнікаў у 08.00 каля выканкаму ў вёсцы Новы Двор, - паведаміў камандзір «Анёла».
Пошукі працягваюцца.





