«Нарэшце знайшла фота, дзе паказаны патоплены расейцамі ў Беларусі ўласны танк», — напісала ў фэйсбуку грамадская актывістка Наталля Гарачка-Басалыга.
Навіну падхапілі некаторыя інфармацыйныя рэсурсы. Здарэнне нібыта адбылося ў вёсцы Вярэйцы пад Асіповічамі.
Фотаздымак затопленага расійскага танка гуляе па інтэрнэце з 2013 года.
А відэа з танкам набрала ўжо больш за 27 мільёнаў праглядаў.
Асцярожна, нецэнзурная лексіка!





