На турэцкім курорце Мармарыс загінуў 28-гадовы турыст з Брэста Віктар Галадко, паведамляюць турэцкія СМІ.
Ён прыйшоў у бар гатэля пасля яго закрыцця і запатрабаваў, каб яго абслужылі. Пасля таго, як 17-гадовы афіцыянт адмовіўся гэта зрабіць, паміж мужчынамі пачалася бойка.
Падчас сутычкі беларускі турыст атрымаў некалькі нажавых раненняў. Віктар Галадко быў шпіталізаваны, аднак памёр у бальніцы.
Турэцкі афіцыянт спрабаваў уцячы, але быў затрыманы.
Басейн ля гатэля, дзе адбылося здарэнне.
Чытайце больш: «Піў разам з 17-гадовым бармэнам, той ударыў нажом у спіну» — версія сваякоў берасцейца, забітага у Турцыі





