У Светлагорску 15-гадовая дзяўчына пазнаёмілася ў сацсетках з 16-гадовым хлопцам. Маладыя людзі гулялі і камунікавалі ў адной кампаніі, пры гэтым дзяўчына лічыла хлопца сябрам, а той у дзяўчыну закахаўся.

Па словах супрацоўніка Следчага камітэта, літаральна праз некалькі месяцаў школьніца даведалася, што малады чалавек паведаміў пра сябе не ўсю праўду: на самай справе «хлопчыку» было 24 гады, паведамляе партал ranak.by.

Эмацыйна высветліўшы адносіны, дзяўчына паведаміла, што не жадае працягваць знаёмства. Аднак кавалер так проста здавацца не хацеў.

 Пачаліся званкі, просьбы аб сустрэчах, спробы ўздзеяння праз агульных знаёмых і сябровак. Маці падазраванай пісала заяву ў міліцыю з просьбай засцерагчы яе дачку ад пераследу — малады чалавек абяцаў, што больш гэта не паўторыцца.

22 жніўня маладыя людзі сустрэліся яшчэ раз высветліць адносіны. У ходзе тлумачэнняў, якія перайшлі ў канфлікт, мужчына схапіў дзяўчыну, яна, вырываючыся, ударыла яго ў твар. Вынік - зламаная сківіца.

Адрынуты 24-гадовы залётнік не стаў гуляць у высакароднасць і напісаў заяву, у якой сцвярджае, што 15-гадовая дзяўчына ўдарыла яго кулаком.

У выніку на школьніцу завялі крымінальную справу.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?