У панядзелак у судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы аб дамоўных матчах, якія былі выяўлены ў беларускім футболе ў мінулым годзе.

Былы футбаліст Юрый Сыраквашка растлумачыў, як з ім расплаціліся ўкраінскія партнёры, «якія арганізавалі» дамоўны матч «Прамень» — «Ашмяны». Па словах Сыраквашкі, для забеспячэння патрэбнага выніку «Прамень» павінен быў прайграць першы тайм, але выйграць матч. Сыграла толькі першая з гэтых падзей, за што абвінавачаны атрымаў ад украінскага прадстаўніка 2 тысячы даляраў.

«Па дарозе дадому на аўтамабілі ўбачыў, што затрымліваюць футбалістаў «Ашмянаў». У выніку запанікаваў, разумеў, што ў мяне на руках грошы. Іх у выніку закапаў у лесе.

Чаму падчас следчых мерапрыемстваў пра іх не ўспамінаў? Забыўся. Не думаў тады пра нейкія грошы, пра нейкія выгоды. Нават не памятаю ні месца, ні кіламетр, дзе пакінуў гэтую суму», - распавёў Сыраквашка падчас судовага паседжання, паведамляе Прессбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0