Інцыдэнт адбыўся 24 верасня ў вёсцы Варацэвічы каля 8 гадзін раніцы.
Напярэдадні мясцовы жыхар прывязаў жывёлу для выгулу. Закінуты калодзеж побач быў закрыты дошкамі. Калі конь прайшоў па іх, дошкі зламаліся. Жывёла правалілася ў калодзеж, глыбіня якога каля 5 м.
Ратавальнікі спачатку адпампавалі ваду, а затым з работнікамі ААТ «Снітава-Агра» пры дапамозе аўтапагрузнікаў раскапалі грунт вакол, знялі некалькі верхніх колцаў і дасталі каня на паверхню.
Жывёла атрымала нязначныя раненні, пасля агляду ветэрынарам яе накіравалі ў стайню.