Тэгеран заблакаваў участак мяжы з Іракскім Курдыстанам па патрабаванні Багдада, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Бахрам Гасемі, паведамляе РБК са спасылкай на іранскае агенцтва Mehr.

Ён падкрэсліў, што пазіцыя краіны ў адносінах да курдскага рэферэндуму не змянілася. Іран паважае суверэнітэт і нацыянальную цэласнасць Ірака, любыя дзеянні па іх падрыве ў Тэгеране лічаць неправамернымі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у сваю чаргу заявіў, што ўзброеныя сілы краіны пайшлі на «неабходныя крокі» на ўчастку мяжы з Іракам, паведамляе Reuters. У прыватнасці, будзе зачынены памежны КПП «Хабур», растлумачыў прэзідэнт.

Ён таксама папярэдзіў, што Анкара можа перакрыць нафтаправод, па якім ідуць пастаўкі з паўночнага Ірака. Рэферэндум у Іраку з'яўляецца «сепаратысцкім» і непрымальным, падкрэсліў Эрдаган, Анкара можа прыняць меры ў галіне эканомікі, гандлю і бяспекі ў адказ на галасаванне, дадаў ён.

«Пасля гэтага [перакрыцця нафтаправода] паглядзім, па якіх каналах мясцовыя ўлады на поўначы Ірака будуць пастаўляць нафту і куды. Кран — у нас, як толькі мы павернем яго, усё [трубаправод будзе перакрыты]», — заявіў Эрдаган.

У Іракскім Курдыстане сёння праходзіць рэферэндум аб незалежнасці рэгіёна. Супраць правядзення галасавання выступілі як Турцыя з Іранам, на чыіх тэрыторыях таксама пражываюць курды, так і афіцыйны Багдад.

За дзень да гэтага ў Іране пачаліся вучэнні сухапутных войскаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) з удзелам артылерыі, паветрана-дэсантных і бранятанкавых падраздзяленняў. Яны праходзяць блізу мяжы з Ірацкім Курдыстанам. Таксама ў гэты дзень Тэгеран закрыў паветраную прастору для самалётаў, якія накіроўваюцца ў Іракскі Курдыстан або вылятаюць адтуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0