23 верасня ля пасольства Беларусі ў Кіеве прайшла акцыя анархістаў, якія патрабавалі вызвалення арыштаванага ў Беларусі і прызнанага палітвязнем Змітра Паліенкі.

«Хуліганская антыбеларуская акцыя», — так ахарактарызавалі мерапрыемства на сайце пасольства.

«Прымаючы да ўвагі, што ўдзельнікі акцыі хавалі твары, паводзілі сябе нахабна і агрэсіўна, выкарыстоўвалі фаеры, пасольства Беларусі ва Украіне выказала пратэст украінскаму боку і запатрабавала правесці адпаведнае расследаванне, а таксама забяспечыць бяспеку функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве беларускага пасольства.

Група анархістаў (каля 12 чалавек) выйшла да пасольства з расцяжкай «Смерць дыктатару», яны палілі фаеры, уздымалі чорныя сцягі, гукалі «За нашу і вашу свабоду». У канцы акцыі хлопцы ў масках павесілі на плот пасольства пудзіла Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?