Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на сваёй старонцы УКантакце падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў Мінск.

«Сёння раніцай [панядзелак] я прыляцеў у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам была вельмі цёплая і сяброўская. Мы абмеркавалі шляхі эканамічнага, культурнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва».

«Я ўдзячны Аляксандру Лукашэнку за запрашэнне. І быў прыемна ўражаны нашай сустрэчай. Чачэнцы — народ гасцінны, і я запрасіў Аляксандра Рыгоравіча наведаць Чачэнскую Рэспубліку падчас чарговага візіту ў Расію.

P.S. Бульбачка вельмі смачная. У Аляксандра Рыгоравіча выдатнае пачуццё гумару і дужы поціск рукі. Я ацаніў)», — напісаў Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0