Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч.

Ён нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.

Карлюкевіч скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1981—1995 служыў у войску.

Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссія» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

У лістападзе 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам «Звязды». З лістапада 2012 года — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда».

У снежні 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.

Алесь Карлюкевіч — аўтар шэрагу краязнаўчых кніг.

У жыцці міністр пастаянна карыстаецца беларускай мовай.

Чытайце:

Пісьменнік, вайсковец, удавец: пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна