1990-я былі цікавым часам, калі ў краіне адбываліся значныя і істотныя змены ва ўсіх сферах: у культуры, палітыцы і грамадскім жыцці. Менавіта тэлебачанне служыла люстэркам гэтых змен. І для маладога пакалення і нашчадкаў менавіта медыяархівы з’яўляюцца важнай крыніцай інфармацыі пра тыя часы. Беларускія студэнты Ігар Пярэпіч і Міхаіл Кулак вырашылі стварыць аматарскі тэлевізійны архіў «Старое Белорусское Телевидение и Радио», які ў сістэматызаванай форме захоўвае старыя эфіры Беларускага тэлебачання і дазваляе людзям, якія жылі ў 1990-я, панастальгіраваць, а маладым людзям даведацца пра гісторыю нашай краіны. Гісторыю, калі Беларускае тэлебачанне вяшчала яшчэ пераважна па-беларуску, дзе яшчэ не было «чорных спісаў» музыкаў, а ў выпусках навін паказвалі звароты апазіцыйных дэпутатаў парламента.

НН: Як у Вас з’явілася ідэя стварэння такой суполкі?

Ігар Пярэпіч: Мы былі ўдзельнікамі падобных расійскіх суполак, якія аб’ядноўвалі аматараў «старога» тэлебачання. У адной з іх з’явіўся невялікі фрагмент ад Міхаіла Кулака, які змяшчаў кавалак эфіру Беларускага тэлебачання. Гэта зацікавіла іншых удзельнікаў суполкі. Тады я стаў скідваць у каментары іншыя кавалкі эфіра, якія знайшоў на Ютубе. Так у мяне з’явілася ідэя стварыць такую суполку для беларускага ТБ. Потым да яе далучыўся Міхаіл, які стаў адміністратарам.

НН: Дзе вы шукаеце матэрыялы?

Ігар Пярэпіч: Першапачаткова мы знаходзілі ўсе разрозненыя запісы на Ютубе і змяшчалі іх у суполцы. Але потым сталі самастойна шукаць відэакасеты, і зараз Міхаіл можа іх алічбоўваць. Яшчэ адзін са спосабаў — вэб-архівы, калі са старых сайтаў можна «выцягнуць» некаторыя старыя тэлеперадачы. З афіцыйным архівам Беларускага тэлебачання мы не працавалі.

НН: Чым, на ваш погляд, адрозніваецца сучаснае тэлебачанне ад тэлебачання дзевяностых?

Міхаіл Кулак: Раней было больш беларускамоўных праграм. Быў добры выбар забаўляльных тэлеперадач. А яшчэ зараз чамусьці амаль не засталося праграм для дзяцей, у 1990-я такіх праграм было больш.

Дзень Незалежнасці Беларусі — 1994

Відавочна, што беларуская мова ў 1990-я гады панавала на Беларускім тэлебачанні не толькі ў перадачах культурна-мастацкага кірунку.

Аўта Парк (верасень, 1998)

Не забудзьце выключыць тэлевізар (1994)

Больш разнастайным было і музычнае вяшчанне. На БТ можна было пабачыць і Іну Афанасьеву, і Лявона Вольскага.

Культурныя і музычныя перадачы:

Іна Афанасьева — А мне ў шчасце верыцца (Маладзечна, 1994)

Праграма «Рок айленд шоу» (1993)

Канцэрт гурта «Мроя» (1.09.1994, Мінск)

Сустрэча з Васілём Быкавым у гонар 70-годдзя

Крама — Карчма, перадача «Пяць зорак» (1994)

Ток-шоу «Карамболь» з удзелам Рыгора Барадуліна (1998)

«Сёння з вамі… Уладзімір Арлоў» (1998)

Перадача БТ «Телесябрына» з удзелам У.М. Кузменка (1995).

Добра, што ў апошнія гады БТ пачало аднаўляць традыцыю каментавання спартыўных падзей па-беларуску, як у дзевяностыя.

Спартыўныя трансляцыі:

Футбол Нарвегія — Беларусь (1994)

Гандбол Беларусь — Францыя, 1995 год

Цікава паглядзець і выпускі навін і палітычных перадач 1990-х гадоў. Тады тэлебачанне яшчэ магло дазволіць сабе паказаць выступы дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія казалі пра неканстытуцыйнасць рэферэндуму-1996.

Навіны і палітыка:

Дэпутат Вольга Абрамава: «Рэферэндум-1996 — незаконны»:

Дэпутат Знавец пра неканстытуцыйнасць рэферэндуму 1996 года:

Выступ Віктара Ганчара ў парламенце:

Міністр унутраных спраў Юрый Захаранка пра карупцыю ўлады:

Навіны АТН (1995):

БТ аб акцыі апазіцыі — кастрычнік 1996 год:

Зянон Пазняк на БТ (1994):

Рэзананс (1995):

«Рэзананс», БТ. Прэзідэнцкія выбары, 2001 год:

Праблема парковак у Мінску. «Навіны», БТ. 2001 год:

Фрагмент перадачы «Панарама» пра падрыхтоўку «круглага стала» з удзелам улады і апазіцыі са старшынёй Беларускага Хельсінкскага камітэту, 2000 год:

Лукашэнка звяртаецца за падтрымкай да народа:

Фостэрная сям'я — альтэрнатыва дзіцячаму дому ў турме (лістапад 1996):

Лукашэнка ў праваслаўнай царкве ў Брэсце:

Лукашэнка да народа: «Я нічога не зрабіў вялікага для вас!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?