Беларусь хоча і мае намер рухацца далей эвалюцыйным, а не рэвалюцыйным шляхам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, піша БелТА.
Кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства падкрэсліў, што «Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва і не хоча, каб адбываліся такія рэчы, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах». «Мы не хочам рэвалюцый і хочам рухацца не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам», - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Ён выказаў асаблівыя словы падзякі ганаровым консулам, якія ў няпросты ранейшы час, калі многія краіны адчувалі недавер да Беларусі, сталі працаваць на высакародную ідэю збліжэння народаў.
Падобная сустрэча ганаровых консулаў упершыню праводзіцца ў Мінску. Яна накіравана на ўмацаванне і пашырэнне двухбаковых сувязей з Беларуссю і іншымі дзяржавамі. Асаблівы акцэнт робіцца на сферу знешняга гандлю і прыцягненне замежных інвестыцый.





