Спрэчка паміж урадамі Іспанііі і аўтаномнай правінцыі Каталонія павінна вырашацца мірным шляхам. Пра гэта заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
«У дачыненні да спрэчкі паміж урадам Іспаніі і ўрадам аўтаномнай правінцыі Каталонія МЗС зыходзіць з таго, што гэтая спрэчка з'яўляецца выключна ўнутрыіспанскай справай і павінна вырашацца мірным шляхам у рамках заканадаўства Іспанііі», — сказаў Д.Мірончык.





