На матч адборачнага турніру ЧС-2018 Беларусь — Галандыя прададзена больш за 7000 квіткоў, паведамляе Прессбол са спасылкай на твітар АБФФ.

Гульня пройдзе на «Барысаў-Арэне» 7 кастрычніка (субота), пачатак у 21.45.

Становішча каманд у групе «А» пасля васьмі тураў (за два туры да фінішу): Францыя — 17 балаў, Швецыя — 16, Галандыя — 13, Балгарыя — 12, Люксембург, Беларусь — па 5.

Зборная Беларусі ўжо даўно згубіла шанцы на 2-е месца ў групе і наогул не ўздымецца вышэй за 5-е.

10 кастрычніка ў Францыі Беларусі правядзе заключаны матч у групе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0