Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па заключаных інвестыцыйных дамовах. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, такое патрабаванне ён агучыў у аўторак на нарадзе па праекце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і пытаннях удасканалення заканадаўства па скарачэнні пустых і старых дамоў.

«Мы сёння падштурхоўваем рознага роду грамадзян і інвестараў да будаўніцтва. Вы ведаеце мае патрабаванні. Яны ўжо ў заканадаўчых актах, мабыць, вызначаны. Калі не, Міцкевіч (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч) паведаміць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць жалезабетонныя тэрміны, якія ў інвестыцыйных дамовах пазначаныя. І для грамадзян. У бліжэйшы час, пачынаючы з Мінска, мы праверым, як выконваюцца гэтыя тэрміны. Але нават там, дзе я бачу кожны дзень,— гэта называецца «жудасць». Замест двух — пяць гадоў.

Стаяць закінутыя, зарослыя быльнягом ў горадзе-героі Мінску будынкі і памяшканні, на якія увагу начальнікаў я ўжо звяртаў».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней ужо была дасягнутая дамоўленасць аб уцягванні ў абарот рознай уласнасці, у прыватнасці незавершанага будаўніцтва. «Нават там, дзе я езджу кожны дзень, ужо трэці губернатар спрабуе паказаць, як ідзе праца. Але працы гэтай няма», паведамляе Tut.by.

Па словах кіраўніка краіны, мясцовыя ўлады часам не могуць самі вызначыцца, што рабіць з падобнымі аб'ектамі. «І гэта ў Мінску фактычна. Няўжо на ўласнасць, памяшкання і іншае задаволілі попыт, што бясплатна нават не хочуць узяць? Тады нам трэба гэтым займацца», — заўважыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0