Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу наступнага года навесці ў краіне ідэальны парадак. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску.
«Я ўжо сказаў пра тое, што ў наступным годзе мы прыкладзем максімум намаганняў для таго, каб краіну прывесці ў парадак. І не толькі таму, што гэта апошні год перад Еўрапейскай алімпіядай у Беларусі. У 2019-м прыедуць прадстаўнікі ўсяго свету паглядзець на Беларусь. Што мы ім пакажам?» — адзначыў ён.
«Пачынаючы ад дарог, мастоў, развязак (а гэта твар краіны), прылеглых да дарог палёў, гарадоў і вёсак, пра якія мы будзем сёння весці гаворку, і заканчваючы пасяўнымі плошчамі — усё павінна быць у ідэальным стане», — даручыў беларускі кіраўнік.
Улічваючы прысутнасць на нарадзе кіраўнікоў рэгіёнаў, Лукашэнка запатрабаваў ад віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага дакладу аб ходзе ўборкі ўраджаю. «Якія праблемныя пытанні, якія трэба тут абмеркаваць? А яны ёсць! Іх трэба абмеркаваць з удзелам губернатараў», - адзначыў ён.