На трасе М-1 ідуць дарожныя працы, вырыты вялікі катлаван. 2 і 3 кастрычніка ў яго трапілі адразу дзве фуры.
Відавочцы паведамілі на форуме партала «Анлайнер», што першая машына мела праблемы з тармазамі. Гэта пацвердзілі і даішнікі.
Прычым, у катлаване вяліся працы - рабочыя не пацярпелі цудам.
У катлаване фура загарэлася, выгарэла амаль цалкам.
Сёння ў катлаван трапіла і яшчэ адно грузавое аўто.