Двое калегаў пасля працы вярталіся дадому ў Мазырскі раён. У дарозе 40-гадовы пасажыр «Мэрсэдэс Бенц» выпіў спіртнога і з ужываннем гвалту высадзіў 46-гадовага кіроўцу з машыны, сеў за руль і паехаў. Падрабязнасці здарэння распавялі Tut.by ў ДАІ Гомельскай вобласці.
У міліцыю паступіў званок аб тым, што на трасе Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы, пятляючы па ўсёй дарозе, едзе грузавы аўтамабіль. Каля вёскі Крыстаполле машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Па вонкавых прыкметах кіроўца быў п'яны. Гэта пацвердзіла і медагляд
Высветлілася, што ў ліпені гэтага года кіроўца быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да парушальніка інспектары склалі два адміністрацыйныя пратаколы.
Распачата крымінальная справу за крадзеж. Мужчына ўзяты пад варту.





