Reuters.com
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю ў Каталоніі ўнутранай справай Іспаніі, пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін у Крамлі, паведамляе «Інтэрфакс».
«Не хаваю, мы вельмі хвалюемся за Іспанію, але гэта, вядома, унутраная справа іспанскага ўрада», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Ён таксама дадаў, што спадзяецца на пераадоленне крызісу ў Іспаніі.
Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся ацаніць дзеянні паліцыі ў Каталоніі, дадаўшы, што і Масква «не прымае, калі хтосьці ацэньвае метады работы праваахоўных органаў Расіі».
«Паслядоўная пазіцыя Масквы заключаецца ў тым, што гэта ўнутраная справа каралеўства», - заявіў Пяскоў.