Як паведамляе сайт Першамайскага РУУС Мінска, у міліцыю звярнулася жанчына, у якой 1 кастрычніка гэтага году выкралі кашалёк з грашыма ў памеры больш за 250 рублёў. Крадзеж адбыўся падчас службы ў царкве, якая знаходзіцца на вуліцы Усіхсвяцкай.

Падчас прагляду запісаў з камер відэаназірання, якія знаходзяцца ў памяшканні царквы, удалося вызначыць, што заяўніца паклала сваю сумку на паліцу, накрыўшы яе сваёй курткай. Падчас службы на лаўцы побач з паліцай сядзела пажылая жанчына, якая выцягнула кашалёк з сумкі і знікла.

Падазраванай жанчыне на выгляд 70—75 гадоў, рост 160—165 см, сярэдняга целаскладу, валасы з сівізной. Яна была апранута ў карычневую куртку, чорныя штаны, чорна-белую хустку. З сабой насіла чорную сумку.

Калі вы пазналі жанчыну на фота альбо ведаеце што-небудзь пра здарэнне, просьба звяртацца ў Першамайскае РУУС сталіцы асабіста (вул. Бялінскага, 10) альбо па тэлефонах: 8 (017) 280-02-02, 8 (017) 280-95 -34 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0