Прафсаюзы ў Каталоніі заявілі аб правядзенні ўсеагульнай забастоўкі пасля рэферэндуму аб незалежнасці, які суправаджаўся масавымі сутыкненнямі удзельнікаў галасавання з паліцыяй.
Пратэстоўцы блакуюць асноўныя дарогі ў Каталоніі. Паведамляецца прынамсі пра 24 месцы ў розных частках Каталоніі, дзе дарогі блакаваныя. Усё гэта выклікала аўтамабільныя заторы.
Найбуйнейшы аптовы харчовы цэнтар Барселоны «Меркабарна» апусцеў ў аўторак: каля 770 кампаній, якія працуюць на ім, спынілі працу.
Прафсаюзы паведамілі, што спыніў працу марскі порт Барселоны. Гарадскі аэрапорт пакуль функцыянуе ў звычайным рэжыме. Таксама працуюць барселонскія таксі.
Як гаворыцца ў заяве прафсаюзаў, рашэнне пра страйк было прынята ў сувязі з парушэньнем правоў і зневажаннем свабод падчас правядзення галасавання ў мінулую нядзелю.
На Універсітэцкай плошчы ў Барселоне сабраліся тысячы каталонцаў, якія пратэставалі супраць дзеянняў Мадрыда па падаўленні волевыяўлення жыхароў аўтаноміі.





