Стваральнік Amazon Джэф Бэзас — на першым месцы ў рэйтынгу

Стваральнік Amazon Джэф Бэзас — на першым месцы ў рэйтынгу

Стваральнік сусветна вядомай кампаніі Amazon, 52-гадовы Джэф Бэзас, а таксама заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook — Марк Цукерберг — аказаліся на вяршыні гэтага спісу. Следам за імі ідзе Цім Кук, які з'яўляецца кіраўніком кампаніі Apple.

Што датычыцца далейшых пазіцый, іх усе займаюць вядомыя асобы. Сярод іх — заснавальнік Google Лары Пейдж і стваральнік такіх брэндаў як Paypal, Tesla і SpaceX Ілан Маск. У канцы спіса з 100 людзей знайшлося месца нават для дызайнера Gucci Алесандра Мікеле. 

Вельмі цікавым ёсць шлях да вяршыні рэйтынгу Ціма Кука, які падняўся з 11 месца ў 2016 годзе да трэцяга месца ў гэтым годзе. Дасягнуць такога высокага паказчыка Кук змог, дзякуючы поспехам на пасадзе гендырэктара Apple. Пад яго кіраўніцтвам капіталізацыя кампаніі склала 800 млрд даляраў! Гэта наблізіла Apple да звання першай у свеце карпарацыі, кошт якой неўзабаве дасягне трыльёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?