Абарона просіць суд абавязаць Галоўнае ўпраўленне Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны ў Львоўскай вобласці разгледзець зварот пазбаўленага ўкраінскага грамадзянства Міхаіла Саакашвілі аб атрыманні палітычнага прытулку. Пра гэта УНІАН сказаў адзін з адвакатаў Саакашвілі Маркіян Галабала.
Адвакат распавёў, што яшчэ 11 верасня Саакашвілі асабіста звярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу з мэтай атрымання статусу асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне. «Ён звяртаўся з адпаведнай заявай, звяртаўся … аб атрыманні статусу асобы, якое мае патрэбу ў дадатковай абароне. Ніякай іншай заявы Саакашвілі не падаваў», — сказаў Галабала.
Абаронца ўдакладніў, што ў юрыдычнай плоскасці працэдура атрымання палітычнага прытулку мае іншую тэрміналогію. «Менавіта статус асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне. Гэта юрыдычная назва гэтага статусу і юрыдычная назва гэтай працэдуры», — дадаў адвакат.
Пазоў боку абароны будзе разглядаць Львоўскі акруговы адмінсуд.