У Маскве, у кіназале «Расія», адбылося ўручэнне прэмій ТЭФІ за найлепшыя тэлевізійныя перадачы і праекты. У намінацыі «Асветніцкая перадача» перамогу святкавала праграма «Ваенная тайна» тэлеканала РЭН-ТВ.

Адметна, што вядучым «Ваеннай тайны» з’яўляецца Ігар Пракапенка. Ад 1998 года 52-гадовы Пракапенка працуе на РЭН-ТВ, дзе робіць шэраг перадач.

Сярод ягоных праектаў таксама «Самыя шакуючыя гіпотэзы» і «Тэорыя заблуджэнняў».

У перадачы «Самыя шакуючыя гіпотэзы» ўжо неаднаразова выходзілі выпускі прысвечаныя таму, што Зямля насамрэч не круглая, а плоская.

Гэта ўжо сёмая статуэтка ТЭФІ, якую атрымаў за сваю працу Пракапенка.

Што тычыцца праграмы «Ваенная тайна», то ў ёй багата антыўкраінскай і антызаходняй прапаганды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?