У Кітаі турыст, які не пажадаў плаціць за нумар у гатэлі, паспрабаваў уцячы па правадах на вышыні 19-павярховага дома, перабраўшыся ў іншы будынак, паведамляе Mashable.

На кадрах відаць, як турыст пакідае нумар па нацягнутым провадзе. Пасля некалькіх секунд балансавання мужчына павісае на ім.

Спусціцца на зямлю мужчыну дапамаглі ратавальнікі і пажарныя, пасля чаго яго арыштавала паліцыя. Газета China Daily адзначае, што мужчына захрас даволі блізка да высакавольтных ліній электраперадач, і яму пашанцавала, што ён не закрануў іх.

Цяпер мужчыну трэба будзе аплаціць не толькі нумар, але і буйны штраф. Наколькі вялікім быў рахунак, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0