Камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс заклікаў еўрапейскія краіны дамовіцца аб спецыяльных транспартных і памежных правілах дзеля спрашчэння перамяшчэння сіл НАТА, паведамляе Associated Press.

На думку генерала, гэта неабходна для стрымлівання краінамі НАТА патэнцыйных агрэсараў, такіх як Расія. «[Сілы] альянсу павінны быць здольныя рухацца хутчэй, чым сілы Расійскай Федэрацыі, калі мы хочам, каб наша здольнасць да стрымлівання была эфектыўнай», — заявіў Ходжэс.

Ён удакладніў, што камандаванне НАТА хоча ведаць, як яно можа «атрымаць гэтую хуткасць у рамках існуючых мірных правілаў для перамяшчэння па аўтамагістралях, жалезным дарогах і гэтак далей».

Для вырашэння праблемы генерал прапанаваў стварыць «ваенны Шэнген» па аналогіі з Шэнгенскай зонай, куды ўваходзяць 26 краін Еўропы і ўнутры якой людзі і тавары могуць перасякаць межы без праверак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0