Як лічыць кіраўнік місіі, гэтая магчымасць дазволіць любому чалавеку стаць часткай каманды, якая будзе назіраць за Чырвонай планетай з Зямлі. На борце InSight будзе працаваць сейсмограф і геафізічны тэрмометр. Таксама каманда навукоўцаў будзе адсочваць ваганні кручэння планеты.

У НАСА яшчэ два гады таму паведамлялі, што прымацуюць да корпуса апарата таблічку, на якой будуць напісаныя імёны наведвальнікаў сайта касмічнага агенцтва. На дадзены момант імёнаў набралася ўжо болей за 800 тысяч. Крыху пазней НАСА ўсталюе яшчэ адзін брусок з крэмнію, на якім напішуць імёны ўсіх людзей, якія запоўняць анкету.

АДПРАВІЦЬ СВАЁ ІМЯ НА МАРС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?